"ПрайдзіСвет" - пра выкраданне Еўропы

Пабачыў свет новы, 5-6, нумар часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Нумар мае назву «Выкраданне Еўропы», у ім на прыкладах твораў сусветнай класікі і сучасных пісьменнікаў разглядаецца гэты старагрэцкі міф.

Гаворыць стваральнік і каардынатар інтэрнэт-часопіса "ПрайдзСвет" Юля Цімафеева:

- Для тэмы нумара мы абралі жанчыну як канцэпт - і новы нумар складаецца з двух частак: версія Еўропы і версія быка. У нумары аматары замежнай літаратуры па-беларуску знойдуць як шырока вядомыя імёны, так і зусім невядомыя. Таксама змешчаны інтэрв'ю з трымя перакладчыцамі - Верай Бурлак, Вальжынай Морт і Настай Лабадой. А таксама матэрыялы "круглага стала", які адбыўся напярэдадні ўручэння прэміі часопіса "ПрйдзіСвет", падчас якога яго ўдзельнікі спрачаліся наконт праблемаў перакладу і ролі перакладчыка ў беларускай культуры.

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» пакуль не мае папяровай версіі - яго можна прачытаць толькі ў інтэрнэце па адрасе prajdzisvet.org.

Васіль Кроква, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение