Справу пра напад на амбасаду Расеі перакваліфікавалі

"Шэсьць чалавек затрыманы ў рамках крымінальнай справы, якая заведзена паводле артыкулу "падпал", — заявіў начальнік прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, максымальнае пакараньне за хуліганства — 3 гады пазбаўленьня волі. За падпал — да васьмі гадоў зьняволеньня.3 верасьня супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі шасьцёх актывістаў анархісцкага руху па справе аб выбуху каля расейскай амбасады.Імёны затрыманых:
  • Ігар Багачак
  • Валерыя Хоціна
  • Сяргей Сьлюсар
  • Мікалай Дзядок
  • Аляксей Жынгероўcкі
  • Аляксандар Францкевіч

Усе затрыманыя знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна.Максымальны тэрмін затрыманьня без прад'яўленьня абвінавачваньня ў Беларусі складае 72 гадзіны. Пракурор можа падоўжыць гэты тэрмін да 10 сутак — паведамляе БелаПАН.Інцыдэнт ля расейскай амбасады ў Менску адбыўся ўвечары 30 жніўня. Невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады бутэльку з запальнай сумесьсю. У выніку згарэла машына дыпляматычнага прадстаўніцтва.2 верасьня ў Інтэрнэце зьявілася заява ад імя раней невядомай анархісцкай суполкі "Сябры свабоды". Аўтары звароту ўзялі на сябе адказнасьць за напад на амбасаду Расеі і патлумачылі, што акцыя праведзенае на знак падтрымкі абаронцаў Хімкінскага лесу, што пад Масквой.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение