Дата выбараў пакуль не ў парадку дня

Зацьверджаны праект парадку дня пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў, якая склікаецца 7 верасьня.

Як паведамілі ў прэсавай службе парлямэнту, Савет палаты не ўключыў пытаньня аб прызначэньні даты прэзыдэнцкіх выбараў у праект парадку дня. На гэты момант у яго ўнесеныя чатыры законапраекты: аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год і бюджэце Фонду сацыяльнай абароны, аб зьменах у Падатковы і Бюджэтны кодэксы.Канчатковае рашэньне аб парадку дня павінны ўхваліць самі дэпутаты.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение