Лукашэнка ў Бараўлянах размаўляў з дзецьмі па-беларуску

Адкрываючы новую школу ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна, Лукашэнка паразмаўляў з дзецьмі па-беларуску.

Звяртаючыся да іх, ён заклікаў берагчы іх новы школьны дом, а таксама пажадаў:

«Будзьце прыгожымi, здаровымi, разумнымi».

Размова адбывалася на ўроку нацыянальнай гісторыі, які адкрываў новы навучальны год па ўсёй краіне і паўсюль быў беларускамоўным.

Адначасова ён наведаў занятак па ангельскай мове. Дзеці там паказалі яму свае веды замежнай мовы, а настаўніца падзякавала за павелічэнне колькасці гадзінаў на яе.

"Наша Ніва"