Абсталяванне для Рыжскай беларускай школы сёння адправіцца з Мінску

Міністэрствы адукацыі, прамысловасці, культуры, спорту і турызму Беларусі, канцэрны "Беллесбумпрам", "Беллегпрам", выканкамы сфарміравалі транспартную калону з абсталяваннем для Рыжскай беларускай школы, паведамляе БЕЛТА.

Школе перададуць аўтобус, абсталяванне для кабінетаў хіміі, фізікі, біялогіі, замежных моў і працы, блока для харчавання, мэблю, камп'ютарную і аргтэхніку, спартовы інвентар, навучальна-метадычную літаратуру, дываны, інвентар для прыборкі тэрыторыі, а таксама цацкі і настольныя гульні.

Беларуская школа ў Рызе створана ў 1994 годзе. Зараз у ёй навучаецца 115 школьнікаў. Мерапрыемствы ў школе праводзяцца па-беларуску, а беларуская мова і літаратура вывучаюцца ў абавязковым парадку.

"Еўрарадыё"