Newsweek паставіў Беларусь на 56-е месца ў спісе 100 лепшых краін

Амерыканскі грамадска-палітычны часопіс Newsweek паставіў Беларусь на 56-е месца ў спісе 100 лепшых краін, параўнаўшы іх па пяці пазіцыях: адукацыя, ахова здароўя, якасць жыцця, дынамічнасць развіцця эканомікі, палітычнае становішча. Паводле меркавання складальнікаў спісу, па ўзроўні адукацыі Беларусь на 35-м месцы (Расія — на 31-м), па дынамічнасці развіцця эканомікі — на 34-м (Расія — на 36-м), па якасці жыцця — на 35-м (Расія — на 50-м), па ўзроўні аховы здароўя — на 66-м (Расія — на 75-м), па палітычным становішчы — на 91-м (Расія — на 75-м). Найлепшай краінай паводле версіі Newsweek стала Фінляндыя, за ёй ідуць Швейцарыя і Швецыя. У першай дзесятцы таксама Аўстралія, Люксембург, Нарвегія, Канада, Нідэрланды, Японія і Данія. Спіс замыкаюць Нігерыя, Камерун і Буркіна-Фасо. Злучаныя Штаты Амерыкі ў агульным заліку на 11-м месцы, Германія — на 12-м, Вялікабрытанія — на 14-м, Францыя — на 16-м, Украіна — на 49-м. Паводле меркавання Newsweek, найлепшая сістэма адукацыі — у Фінляндыі, сістэма аховы здароўя — у Японіі, якасць жыцця — у Нарвегіі, па дынамічнасці развіцця эканомікі лідэрам з'яўляецца Сінгапур, а палітычнае становішча найлепшае ў Швецыі.
Марына Рахлей, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение