Уваход у лясы забаронены ва ўсёй Беларусі

За 14 жніўня, у Беларусі ліквідаваны 26 пажараў, у тым ліку чатыры лясныя і дзевяць — на тарфяніках, паведамілі ў МНС Беларусі. У астатніх выпадках пажарныя выязджалі на тушэнне травы і хмызоў.

15 жніўня на тэрыторыі краіны зафіксаваны восем лясных пажараў.

Асаблівп вялікі пажар здарыўся ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Першапачаткова плошча ляснога пажару тут складала восем гектараў.

Тым часам надзвычайная пажарная небяспека ў сувязі з сухім і спякотным надвор'ем у Беларусі захаваецца найбліжэйшымі днямі, 16 і 17 жніўня. Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, днём 16 жніўня максімальная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі краіны дасягне плюс 35—39 градусаў. Асабліва пажаранебяспечная сітуацыя захоўваецца ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Праз гэта МНС забараніла заезд у лясы ва ўсёй краіне.