Менгарвыканкам забараніў шэсьце і мітынг 16 жніўня

Улады Менска забаранілі апазыцыі праводзіць 16 жніўня шэсьце і мітынг з патрабаваньнем міжнароднага расьследаваньня зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага ў сувязі з парушэньнямі ў афармленні заяўкі.

Пра гэта арганізатары акцыі паведамілі на прэсавай канфэрэнцыі. Нягледзячы на забарону ўладаў ініцыятары акцыі заклікалі сваіх прыхільнікаў прыйсьці 16 жніўня а 18-й гадзіне да Акадэміі навук з патрэтамі зьніклых, каб правесьці акцыю ў фармаце "ланцуга неабыякавых людзей".