Беларусь і Латвія могуць ужо у жніўні падпісаць дамову аб бязвізавым рэжыме

Згодна з дамовай, беларусы з пагранічча змогуць наведваць Даўгаўпілс, а латвійцы свабодна прыязджаць у тры беларускія раёны.

Пра гэта Еўрарадыё расказаў начальнік консульскага аддзелу беларускай амбасады ў Латвіі Алег Андрэеў:“Мы цалкам узгаднілі ўсе пытанні з латвійскім бокам. Сур’ёзных разыходжанняў у пазіцыях нібыта няма. Таму, мяркуем, што ў гэтым месяцы магчымае падпісанне”. Беларусь і Латвія планавалі падпісаць падобныя дамовы раней, але была затрымка з тым, што мяжа ў Беларусі праходзіць не толькі з Латвіяй, але і з Еўрасаюзам. Таму, спярша трэба было атрымаць “дабро” ад Бруселя. Рашэнне з штаб-кватэры ЕС было станоўчым. І цяпер можна ўпэўнена казаць, што Даўгаўпілс уключаны ў зону, насельніцтва якой без асаблівых затратаў часу і сродкаў зможа перасякаць мяжу. З беларускага боку ў гэту зону ўвойдзе тры раёны, працягвае Алег Андрэеў:“Пералік населеных пунктаў ёсць, але пакуль не зацвердзяць, я не магу адназначна казаць. То бок, калі цалкам пройдуць унутрыдзяржаўныя працэдуры ўнутры краінаў – гэта магчыма яшчэ адзін-два тыдні, і калі не будзе ніякіх заўвагаў, можна будзе гаварыць канкрэтна.З нашага боку ўвайшлі тры раённыя цэнтры з усімі населенымі пунктамі, з латвійскага боку ўвайшоў другі па велічыні горад у Латвіі Даўгаўпілс. Зона значна пашыраная – большая колькасць людзей будзе карыстацца такой спрошчанай схемай”. Мяркуецца, што дакумент будзе выдавацца на тэрмін ад аднаго да пяці год. Як адзначылі ў консульстве Беларусі, пры афармленні папераў трэба будзе патлумачыць прычыны, па якіх заяўнік жадае наведваць суседнюю краіну. Нагадаю, што 12 лютага аналагічнае пагадненне пра бязвізавы рэжым для жыхароў прыгранічных тэрыторый, наша краіна падпісала з Польшчай. Аднак пакуль яго не ратыфікавалі парламенты абедзвюх краін. Чакаецца падпісанне і з Літвой.

Наста Манцэвіч, “Еўрарадыё”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение