Выйшла незвычайная кніга пра Мір

Пра мястэчка Мір чуў кожны яшчэ са школы. Вядома ж – там знаходзіцца самы знакаміты беларускі замак. Яго выявы ўпрыгожваюць усе даведнікі па гісторыі і культуры нашай краіны.

Аднак замак – не адзінае, чым можа пахваліцца гэтае мястэчка. Мір на працягу стагоддзяў ўбіраў у сябе ўсё тое, што адбывалася на беларускай зямлі. Гэтае невялікае мястэчка – як маленькі адбітак Беларусі.Даследчыкі Ірына Махоўская і Ірына Раманава вырашылі раскрыць унікальнасць і хараство мястэчка Мір не зусім звычайным спосабам. Яны выдалі кнігу, складзеную з успамінаў аб Міры колішніх яго жыхароў. Такі папулярны на Захадзе стыль вуснай гісторыі ў нас пакуль з’яўляецца рэдкасцю. І вельмі шкада, бо менавіта дзякуючы жывым галасам можна дакладна ўявіць сабе, якім было такое недалёкае ад нас па часе і такое адрознае па стылю жыццё ў беларускіх мястэчках першай паловы ХХ стагоддзя.З кнігі можна даведацца, як местачкоўцы рэагавалі на першага ўбачанага мурына, якога прывёз у Мір князь Святаполк-Мірскі, чаму яны так моцна неўзлюбілі жонку новага ўладальніка замка і за што ўзненавідзелі савецкую ўладу. А таксама пра самыя звычайныя моманты жыцця мястэчка, якія не адлюстраваныя ні ў адной манаграфіі, альбо навуковым даследаванні.

nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение