Выйшла новая кніга Уладзіміра Арлова

Пабачыла свет новая кніга вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова «Ля дзікага поля». Яна выйшла ў прыватным сталічным выдавецтве "Логвінаў".Кніга аб'яднала пад сваёй вокладкай лепшыя мастацкія тэксты Арлова на гістарычную тэму. Аўтар кнігі прызнаўся, што гэтае выданне сталася для яго сюрпрызам.- Такі вось я атрымаў прыемны летні сюрпрыз ад выдавецтва "Логвінаў" пры ўдзеле літоўскай амбасады, такая была супольная іх ініцыятыва, у выніку якой выйшла кніжка маёй выбранай гістарычнай прозы "Ля дзікага поля", куды ўвайшло 10 апавяданняў і аповесць "Сны імператара".Творы для гэтай кнігі былі абраныя практычна з усіх мастацкіх зборнікаў Уладзіміра Арлова, пачынаючы з першай кнігі «Добры дзень, мая шыпшына».

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение