Для выканання місіі ў Ліване адабраныя вайскоўцы-кантрактнікі

Вайскоўцы, адабраныя для выканання задач у складзе міратворчай місіі, з`яўляюцца вайскоўцамі, што праходзяць службу па кантракце. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.Усе вайскоўцы добраахвотна выявілі жаданне праходзіць службу ў складзе міратворчых сіл. Яны прайшлі прафесійны псіхалагічны адбор і паглыблены медыцынскі агляд.Нагадаем, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня падпісаў указ "Аб накіраванні вайскоўцаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы". Для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі ў склад Часовых сіл Арганізацыі Аб`яднаных Нацый у Ліване накіроўваецца група прадстаўнікоў беларускіх Узброеных сіл з 9 чалавек.Яны будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць у складзе штаба Часовых сіл, ваенна-медыцынскіх устаноў, органаў па ўзаемадзеянні з грамадзянскім насельніцтвам і грамадскасцю. Для выканання гэтых задач вайскоўцы прайшлі адпаведную падрыхтоўку. Навучанне будучых міратворцаў праходзіла на спецыяльных курсах на базе Ваеннай акадэміі, падчас якіх праводзілася паглыбленае вывучэнне замежных моў, асноў міратворчай дзейнасці, міжнароднага гуманітарнага права, удасканальвалася прафесійная падрыхтоўка, паведамляе БелаПАН.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение