Пачаўся выбар найлепшай белмоўнай песні

Партал беларускамоўнай музыкі «Тузін Гітоў» разам са сваімі слухачамі пачынае выбіраць найлепшую песню 2010 г. Экспертная рада, што сёлета складалася з тэлепрадусараў, ужо ўфармавалі шорт-ліст. Спіс досыць доўгі, бо змяшчае ажно 48 песні.Цяпер, пасля экспертаў, за справу возмуцца слухачы: з 2-га жніўня шляхам галасавання на сайце «Тузіна» яны будуць адкідваць па адной ці па тры песні. Дванаццатка найлепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году. Калі застаецца 12 песень — галасы абнуляццца і галасаваньне працягнецца да 26 жніўня, ажно пакуль у чарце не застанецца адна-адзіна — Песня Году на «Тузіне».Хто сярод прэтэндэнтаў на найлепшую песню? Няўдачнікі «Еўрабачання« гурт 3+2 з песняй «Анёлы», N.R.M. з нашумелай «Палітыкай-паралітыкай», Юры Дземідовіч, які cёлета перапяяў па-беларуску свой (а)культавы хіт «Чароўны трусік», а таксама дуэт Вольскага з Памідоравым, які выканаў рэп на словы Багушэвіча «Немец». Поўны спіс глядзіце ніжэй.«У нас па-ранейшаму мала беларускамоўнай поп-музыкі, а якаснай поп-музыкі — пагатоў, — кажа адзін заснавальнікаў партала «Тузін Гітоў« Сяргей Будкін. — Поп-выканаўцы ж плывуць па вадзе і не схільныя да эксперыментаў, таму калі мы хочам атрымаць вынік — якасную беларускамоўную поп-музыку, трэба з тымі музыкамі працаваць«.Такім чынам, якая беларускамоўная песьня стане найлепшай сёлета будзе залежыць толькі адпаспалітага слухача. Заходзім на «Тузін Гітоў» і галасуем за сваіх.Поўны спіс песень-прэтэндэнтаў:1. 3+2 — Анёлы2. Akana feat. Apple Tea — Жыто полове3. Akute — Адзіноцтва4. Amaroka — Траблы5. Atlantica — У веце не адны6. Аvгуст — Пачакай7. Badluck — Навала8. Бан-Жвірба — Калыханка9. Band_A — Пазытывы10. B:N: feat. Vinsent — Развага11. Браціна — Чарнобыльскі шлях12. Da Vinci — Каханне не ўзнікла13. Дакота — Запалкі14. Дзецідзяцей — Раптам15. Дземідовіч Юры — Чароўны трусік16. esprit — Да сініх скалаў17. Hair Peace Salon — Цянькі18. HandmadE — Постмадэрнізм19. Глюкі feat. MAUZER і Green Che — Краіна 2.020. IQ48 і Джамбібум — Дзеўкі каліну ламалі21. IQ48 — Просты хлопец22. Jenowa — Жывыя23. J:морс — Маё сонца (канцэрт у тэатры)24. MAUZER — Я люблю боль25. Naka — Бяжы26. Neuro Dubel — Касманаўты27. Несьцярэнка і White Night Blues — Мая адзінота28. Нестандартны варыянт — У неба29. N.R.M. — Палітыка-паралітыка30. Паўлаў Піт — Сродак і мэта31. Пукст Сяргей — Трыюмф волі32. Rahis — Чароўныя ноты33. Рокаш — Дзеці паўночнага ветру34. Sciana — Кім я быў35. Серебряная свадьба — Новы мост36. Спрат — Казачныя сны37. Стокс — Пад купалам нябёс38. Tanin Jazz — My Babe39. Testamentum Terrae — Па саду, саду40. У нескладовае — Ня кожны41. UltraВожык — Клёва касманаўту42. Vicious Crusade — Апошні сьпеў43. Voka — Белая жанчына зь дзіцём44. Вольскі Лявон — Дай мне знак45. Вольскі і Памідораў — Немец46. WZ-Orkiestra і Галіна Казіміроўская — Зорапад47. ZM99 — Неба48. Zombie Zoo — Нічога навокал

nn.by