XVIII Драздовіцкі мастацкі пленэр

1 жніўня ў Браславе адбудзецца адкрыццё 18-га Драздовіцкі мастацкага пленеру, якія штогод праходзяць у паўночнай частцы Беларусі. Гэтым разам пленэр будзе прысвечаны Эміліі Плятэр - беларускай фальклярыстцы, удзельніцы паўстання 1831 года ў Польшчы, Беларусі і Літве.Адзін з арганізатараў мастацкай выправы Вадзім Баршчэўскі паведаміў Радыё Рацыя, што адкрыццё пленэра адбудзецца  а 15-ай гадзіне беларускага часу ў Браслаўскім краязнаўчым музеі.- У гэтым годзе пленэр прысвечаны выдатнай жанчыне - Эміліі Плятэр, чалавеку, якая пакінула свой след у вызвольным руху беларусаў у 19-ым стагоддзі. Усяго будзе каля 40 мастакоў, сярод якіх і сталыя мастакі, шырока вядомыя ў Беларусі, будзе два мастакі з Расіі, а таксама традыцыйна будуць і маладыя мастакі, якіх мы персанальна запрасілі - найбольш таленавітых.Пленэр будзе працягвацца 10 дзён. Асноўны лагер мастакоў размешчаны ў вёсцы Слабодка блізу Браслава. Асноўныя месцы, куды будуць выязджаць мастакі на эцюды, - гэта мясціны на Браслаўшчыне, звязаныя з лёсам Эміліі Плятэр.Васіль Кроква, Радыё Рацыя.