Мінск наведае адзін з самых касавых польскіх пісьменнікаў

У Мінск прыедзе Януш Вішнеўскі, аўтар польскага бэстселера “S@motność w Sieci” (Адзінота ў сеціве). У беларускай сталіцы пісьменнік мае абмеркаваць дэталі міжнароднага кінапраекта, які аб’яднае адразу чатыры краіны.Плануецца таксама, што Януш Вішнеўскі сустрэнецца са сваімі прыхільнікамі. Сустрэча з ім прызначана на 18.30 8-га жніўня ў мінскай дыскарні “Містэрыя гуку” на вуліцы Сурганава, 50.Цяпер Януш Вішнеўскі жыве ў Нямеччыне, займаецца навуковай дзейнасцю, ён доктар інфарматыкі і доктар хімічных навук. Але пры тым актыўна займацца літаратурнай дзейнасцю. Дзевяць гадоў таму яго дэбютны раман “Адзінота ў сеціве” стаў адной з самых чытальных кніг у Польшчы, а фільм паводле гэтага твора стаў лідэрам у польскім пракаце ў 2006 годзе.У Мінску пісьменнік абмяркуе дэталі міжнароднага кінапраекта. Пакуль вядома толькі, што ён можа выступіць у якасці сцэнарыста да новай кінастужкі, да якой мае дачыненне адразу чатыры краіны - Беларусь, Польшча, Украіна і Расія.Радыё Рацыя