У Высокім адкрыюць помнік ахвярам Галакосту

30 ліпеня ў мястэчку Высокае, што на Берасьцейшчыне, адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё помніка ахвярам Галакосту. Гаворка ідзе пра больш за 3 тысячы габрэяў, якія былі забітыя фашыстамі ў  мястэчку Высокае, а таксама ў канцлягеры Трэблінка ва ўсходняй Польшчы. Гэта будзе маштабнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў беларускіх уладаў, а таксама дыпляматычных місіяў Ізраіля, Расеі й Польшчы, -  тлумачыць старшыня Берасьцейскага таварыства габрэяў "Брыск" Барыс Брук.Барыс Брук: Мы запрасілі Генэральнага консула Польшчы ў Берасьці, Генэральнага консула Расеі, пасла й першага сакратара пасольства Ізраіля ў Беларусі. Апрача таго, былі запрошаныя прадстаўнікі габрэйскіх арганізацыяў у Беларусі й прадстаўнікі абласных уладаў.Старшыня Берасьцейскага таварыства габрэяў "Брыск" Барыс Брук адзначыў, што габрэйскія асяродзьдзі прыкладаюць вялікія намаганьні, каб увекавечыць памяць аб жудасных падзеях, якія здарыліся 65 гадоў таму.Барыс Брук: Генацыд габрэяў у Беларусі, у тым ліку ў мястэчку Высокае, пачаўся ўжо ў 1941 годзе. У 1942 годзе ў Высокім было расстраляна каля 320 габрэяў. Напрыканцы 1942 і пачатку 1943 гадоў больш за 3 тысячы чалавек былі адпраўленыя ў канцлягер Трэблінка ва ўсходняй Польшчы. У апошнім часе - гэта трэці помнік, устаноўлены ў памяць ахвярам Галакосту ў нашым рэгіёне. У мінулым годзе падобны помнік быў адкрыты ў Камянцы, а ў пазамінулым годзе - у Смалярцы. Агулам у Берасьцейскай вобласьці ўстаноўлена 17 помнікаў ахвярам Галакосту.Спадар Брук нагадвае, што ў даваенны час на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці пражывала каля 300 тысячаў габрэяў. Галоўным чынам у мястэчках: Берасьце, Пінск, Кобрын, Баранавічы, Лунінец. У часе Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці фашысты забілі каля 165 тысячаў габрэяў. У тым ліку, абшчына Берасьці й бліжэйшайга навакольля, якая складала каля 34 тысячаў, была амаль поўнасьцю зьнішчаная – жывымі засталося толькі 19 чалавек. У Пінску загінулі больш за 20 тысячаў, у Кобрыне каля 10 тысячаў габрэяў.Нягледзячы на гэта, у краіне па сёньняшні дзень захавалася архітэктура, якая сьведчыць пра габрэйскую гісторыю мясцовых гарадкоў.Барыс Брук: Толькі ў Берасьці захаваліся будынкі, якія сьведчаць пра тое, што тут жылі й маліліся габрэі, хаця яны не зьяўляюцца ўласнасьцю габрэйскай абшчыны. Гэткія будынкі ёсьць і ў іншых гарадох. Напрыклад, старая сынагога ў Кобрыне, у Пінску. Захавалася частка габрэйскіх могілкаў, хаця яны ў ненайлепшым стане, але яны ёсьць. Мы праводзім адмысловыя працы, каб захаваць габрэйскія могілкі.Як тлумачыць спадар Брук, праходзіць праца па рэканструкцыі габрэйскіх могілак. У мінулым годзе гэта быў Антопаль. Сёлета падобныя працы плянуюцца ў Кобрыне - гэта адны з самых старых могілкаў на тэрыторыі Берасьцейшчыны. На жаль, у Берасьці, Горадні й Гомелі габрэйскія могілкі былі разбураныя – у 1963 годзе на іх месцы былі пабудаваныя стадыёны.Старшыня Берасьцейскага таварыства габрэяў "Брыск" з сумам паведамляе таксама пра рознага роду выпадкі вандалізму ў дачыненьні да габрэйскай спадчыны, якая на Берасьцейшчыне засталася.Барыс Брук: На жаль, гэткія выпадкі ёсьць. Асабліва, калі гаворка ідзе пра помнік ахвярам Берасьцейская гета, акцыі вандалізму праходзяць ужо некалькі гадоў запар. Таму плянуецца заснаваць відэаманіторынг на месцы знаходжаньня помніка, каб падобныя падзеі больш не адбываліся.- гаварыў старшыня Берасьцейскага таварыства габрэяў "Брыск" Барыс Брук. А мы яшчэ раз нагадаем, што адкрыцьцё помніка ахвярам Галакосту ў Высокім адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу, 30 ліпеня.Анна Задрожна, Польскае радыё для замежжа

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение