Гальшаны запрашаюць на рыцарскі фэст

Фестываль «Гальшанскі замак 2010» пройдзе 21 жніўня. У праграме фэсту традыцыйны бугурт, турнір лучнікаў, танцы, фаер-шоў, сувеніры і народныя рамёствы.Вядома, не абыдзецца без адмысловай музычнай часткі. Фестываль чакае шмат прысвячэнняў:– 400-годдзе заснавання Гальшанскага замка,– 730-годдзе заснавання Гальшанаў,– 605-годдзе з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай (пачынальніцы роду Ягелонаў),– 600-годдзе Грунвальдскай Бітвы.Гасцей Фестываля чакае:– бугурт (масавая бітва рыцараў у фармаце 10*10),– турнір лучнікаў,– конкурсы (стральба з лука, кіданне дзідаў, бой на мячах, катанне на кані, апрананне ў рыцарскі даспех і г.д.),– сапраўдны рыцарскі лагер,– сувеніры і народныя рамёствы,– смачная ежа і піва,– канцэрт старадаўняй музыкі (гурты «Стары Ольса», «ЛітвінТроль», «Тэстамэнтум Тэррэ», «Расалія», «Келіх Кола», «Гальярда», «Cornucopia» і іншыя),– старадаўнія танцы і фаер-шоў ад тэатраў «Гістрыён» і «Дэ-Грыза».

Радыё Рацыя