Святочныя мерапрыемствы да юбілею Дэкларацыі незалежнасці

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 20-ай гадавіне прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, пройдуць у Мінску ля помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу і Максіму Багдановічу. Тут сустрэнуцца прадстаўнікі двух пакаленняў – моладзевыя актывісты, якія нарадзіліся ў год прыняцця Дэкларацыі, і дэпутаты Вярхоўнага Савета, якія гэты дакумент прынялі. Кажа адзін з арганізатараў акцыі, Аляксей Шэін:- А 18-ай гадзіне плануецца ўскладанне кветак да помнікаў беларускім песнярам, пачнецца ўсё на плошчы Якуба Коласа. Таксама моладзь, якой сёлета спаўняецца 20 гадоў, будзе чытаць вершы, прысвечаныя незалежнасці.Шэраг дэмакратычных актывістаў пачалі адзначэння дня Незалежнасці ўскладаннем кветак на магілы Васіля Быкава, Артура Вольскага, Яўгена Куліка ды іншых, хто спрычыніўся да таго, каб Беларусь стала незалежнай краінай.ГОМЕЛЬ. Гомельскія актывісты Аб’яднаных дэмакратычных сіл працягнуць акцыю віншавання з 20-годдзем прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце. Акцыя распачалася напярэдадні і скончылася затрыманнем пяцярых актывістаў і канфіскацыяй болей за 200 паштовак. Міліцыянты палічылі, што віншавальныя паштоўкі змяшчаюць інфармацыю антыпалітычнай накіраванасці - паведаміў адзін з ўдзельнікаў акцыі, старшыня абласной арганізацыі АГП у Гомелі Васіль Палякоў. Ён зачытаў тэкст, змешчаны на віншавальнай паштоўцы:- “Паважаныя сябры! 27 ліпеня 1990 года ў Мінску была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумент стаў першым афіцыйным крокам да самастойнасці Беларусі, менавіта ад гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны. Праблема незалежнасці Беларусі самым непасрэдным чынам звязаная з дэмакратыяй, дабрабытам і свабодай кожнага асобнага чалавека. Незалежнасць нашай дзяржавы – гэта адзін з галоўных чыннікаў і гарантаў пабудовы свабоднага, дэмакратычнага грамадства. Логіка падзеяў і здаровы сэнс гавораць пра тое, што свабода абавязкова вернецца ў Беларусь, а незалежнасць краіны стане велізарнай каштоўнасцю ўсяго беларускага народа. Віншуем Вас з Днём незалежнасці, дарагія суайчыннікі!”Гэты тэкст гомельскія міліцыянты палічылі антыпалітына накіраваным. Такія ж віншавальныя паштоўкі яшчэ на мінулым тыдні актывісты АДС разаслалі ў дзяржаўныя ўстановы Гомеля: аблсавет, гарсавет, суды, пракуратуру і іншыя.Радыё Рацыя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение