Фестываль у Залессі Агінскага

7 жніўня ў маёнтку Міхала Клеафаса Агінскага, у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, адбудзецца фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў».У праграме фестывалю: выстава-продаж вырабаў народных майстроў, экскурсія па маёнтку Агінскіх, канцэрт мастацкай самадзейнасці былых і цяперашніх жыхароў Залесся ды навакольных вёсак, а таксама гасцей з-за мяжы (Польшча, Літва, Латвія), танцавальны майстар-клас (вас навучаць першым крокам паланэза -вядомага ў даўніну танца!)Тут можна будзе пакаштаваць традыцыйныя мясцовыя стравы і напоі, навучыцца іх гатаваць, сфатаграфавацца з «уладаром маёнтка» Агінскім, заказаць свой партрэт у мясцовага мастака, набыць сувеніры з візітоўкай Залесся, дары Залескай зямлі: бульбу і гародніну, грыбы і ягады, мёд, малако і мясцовыя сыры, «свойскія» яйкі і масла…Вы таксама можаце ўзяць удзел у свяце, прывезці на продаж свае вырабы ці паўдзельнічаць у канцэрце (дамовіўшыся папярэдне з арганізатарамі).Пачатак аб 11-й гадзіне.Дадатковая інфармацыя і даведкі праз тэл. (029) 313-55-57.

nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение