На конкурс да стагодзьдзя Л. Геніюш даслана больш за 100 вершаў

Ужо больш за 100 вершаў даслана на паэтычны конкурс, абвешчаны аб'яднаньнем літаратараў-хрысьціянаў „Дабравест” з нагоды 100-годзьдзя Ларысы Геніюш.З красавіка па чэрвень свае творы даслалі аўтары зь Менска, Берасьця, Горадні, Пінска, Рагачова, Глыбокага, Віцебска, Баранавічаў і іншых гарадоў і мястэчак краіны. Вершы даслалі нават дзеці.Паэтычны конкурс да 100-годзьдзя Ларысы Геніюш быў абвешчаны ў сакавіку з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі з рэгіёнаў.Старшынёй журы конкурсу зьяўляецца сустаршыня аргкамітэта БХД публіцыст Павел Севярынец.На працягу бліжэйшых двух тыдняў павінны вызначыцца пераможцы конкурсу. Ім будуць уручаныя адмысловыя ўзнагароды, сярод якіх —  вандроўка на радзіму Ларысы Геніюш.БелаПАН, Польскае радыё для замежжа