Новы амбасадар Польшчы ў Беларусі будзе прызначаны восенню

Толькі восенню амбасаду Рэчыпаспалітай ў Мінску ачоліць новы амбасадар, паведаміў нашаму радыё першы сакратар пасольства Павал Марчук.- Ёсць ужо вызначаная кандыдатура на гэтую пасаду і прыблізны тэрмін, калі новы амбасадар прыедзе ў Мінск, аднак перад афіцыйным камюніке прозвішча называць не магу, - паведаміў ён.- Не хацеў бы паўтараць плётак, якія з'явіліся. Ёсць ужо кандыдатура, канчаткова імя новага амбасадара будзе названа восенню. Абавязкі амбасадара зараз выконвае дарадца Вітольд Юраш. Усе з разуменнем успрынялі прычыну адклікання ранейшага амбасадара Генрыка Літвіна.Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін пасля смаленскай катастрофы быў прызначаны на пасаду падсакратара ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы. Ён замяніў на пасадзе Анджэя Крэмэра, які загінуў у смаленскай катастрофе.Валяніціна Лаеўская, Радыё Рацыя