Памёр вядомы кінарэжысёр Ігар Дабралюбаў

Стваральніка стужкі «Белыя росы» не стала на семдзесят сёмым годзе жыцця.Ігар Дабралюбаў нарадзіўся ў 1933 годзе ў Новасібірску. Выпускнік журфака БДУ і Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Ён запомніўся найперш працай рэжысёра над фільмам «Белыя росы». А дэбютаваў яшчэ ў 1958 годзе эпізадычнай роляй у фільме «Шчасце трэба берагчы».Першую кароткаметражную стужку «Мост» па ўласным сцэнары зняў у 25. Затым былі карціны «Іван Макаравіч», «Шчаслівы чалавек», «Па сакрэце ўсяму свету», «Плач перапёлкі» па рамане Івана Чыгрынава.Узнагароджаны Срэбраным медалём імя Даўжэнкі за фільм «Братушка». Развітанне з рэжысёрам пройдзе ў чацвер 22 ліпеня з 12 да 14 гадзін у Доме кіно.

nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение