Новы закон для замежнікаў

"З 21 ліпеня ў Беларусі ўступае ў сілу новы Закон" Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства", які прадугледжвае павелічэньне тэрміну знаходжаньня замежнікаў на тэрыторыі краіны без рэгістрацыі з 3 да 5 працоўных дзён", - паведамілі агенцтву Інтэрфаксу ў міліцыі Менску.Новы закон захавае ранейшы тэрмін кароткатэрміновага побыту iншаземца на працягу 90 дзён. Таксама ўводзіцца паняцьце каляндарнага году – "гэта значыць, што іншаземец можа знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае жыхарства на працягу 90 сутак, з 1 студзеня па 31 сьнежня гэтага года"."Іншаземец проста дэкляруе месца свайго жыхарства, а ўпаўнаважаны орган яго па гэтым месцы жыхарства рэгіструе. Але для асобаў, якія наведваюць Беларусь у мэтах турызму і якія маюць некалькі месцаў для пражываньня – вандруючы (…) усталяваная працэдура рэгістрацыі па першаму месцы знаходжаньня", - паведамілі ў ГУЎС.Дазвол на часовае пражываньне выдаецца iншаземцам, калі яны зьяўляюцца мужам і жонкай, блізкімі сваякамі грамадзянаў Беларусі."Паводле новага закону, дазвол на сталае пражываньне замежніка не выдаецца, калі маюцца дакумэнты або зьвесткі, якія пацьвярджаюць, што шлюб з грамадзянінам Беларусі альбо іншаземцам, якія пастаянна пражываюць у краіне, заключаны замежнікам выключна з мэтай атрыманьня дазволу на сталае пражываньне", - адзначылі ў ГУЎС Менску.

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение