Мінск: праходзіць фестываль эксперыментальнага мастацтва

Гэтымі днямі ў Мінску адбываецца 11-ы  міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва «Дах». Яго мерапрыемствы - спектаклі, канцэрты, інсталяцыі, пэрформансы, выступы літаратараў – будуць адбывацца да 14 жніўня.У рамках фэсту 21 ліпеня пройдзе літаратурная імпрэза, падрыхтаваная прыватным менскім выдавецтвам «Галіяфы». Дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў паведаміў Радыё Рацыя, што імпрэза прысвячаецца аднаўленню працы літаратурнага аб'яднання «Вобла»:- Фестываль унікальны тым, што тут ідзе сінтаз розных відаў мастацтва. Тут ідзе жывапіс у кантэксце з літаратурай. Праводзім імпрэзу за адраджэннем "Воблы".Імпрэзы адбудзецца ў памяшканні сталічнага Палацу мастацтваў. Пачатак а 20-й гадзіне.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение