Вайцюшкевіч адзначыць свой Дзень нараджэння традыцыйным канцэртам

20 ліпеня традыцыйным канцэртам у Малой зале КЗ “Мінск” адзначыць свой трыццаць дзевяты дзень нараджэння музыка Зміцер Вайцюшкевіч.Артыст абяцае асаблівую атмасферу свята, а таксама шмат музыкі і паэзіі.Зміцер Вайцюшкевіч: “Канцэрт гэты — мой традыцыйны: нібыта і нічога новага, а нібыта сустрэча тых, каму можна і сустрэцца. Будзе паэзія, будуць спевы, сюрпрызаў, як звычайна, можа і не будзе, але будзе тое, што называецца атмасферай Вайцюшкевіча, альбо “беларускай атмасферай”, калі казаць пафасна”.Паводле словаў Змітра, у канцэрце возьмуць удзел Ксенія Мінчанка, Уладзімір Арлоў, Андрэй Лабчэўскі, які ў дуэце з Вайцюшкевічам выканае некалькі джазавых твораў, і іншыя госці.Лепшым падарункам на Дзень нараджэння імяніннік лічыць поўную залу гледачоў, а ўсё астатняе ў жыцці музыкі ўжо ёсць!Зміцер Вайцюшкевіч: “Звычайна для артыста галоўнае, каб была запоўненая зала — гэта асноўны падарунак. А алкаголь, жывапіс… Ну, што мне трэба!? Я ж усё ў жыцці зрабіў ужо: дрэва пасадзіў, дом будую, сыноў — двое!”Нагадаем, 20 ліпеня, Малая зала КЗ “Мінск”, 19.00. Квіткі: ад 25 да 35 тысяч рублёў. Даведкі: +375 29 649 0888

euroradio.fm


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение