"Басовішча 2010" завяршылася

21-ы фестываль у Гарадку запомніцца бязлітасным сонцам. І да крыўднага мала было гледачоў з Беларусі.

Злая іронія лёсу – абяцаючы без адзінай кроплі дажджу пякельны сквар на ўсе дні сёлетняга «Басовішча», сіноптыкі гэтым разам не памыліліся. Сонца пачынала смажыць ад сёмай раніцы. А ўжо праз колькі гадзін знаходзіцца на адкрытай прасторы рабілася папросту небяспечна. Кароткую палёгку прыносілі адна-дзве гадзіны перад світанкам, а потым пекла зноў вярталася на зямлю.Як у ЧыліАнамальная спёка агаліла некалькі істотных пралікаў у арганізацыі фестывалю. Гэтым разам намётавае мястэчка разбілі на пляцоўцы былога вайсковага гарадка, дзе не тое што дрэваў, аніводнага куста няма. Ад гарачыні мястэчка ад раніцы і да позняга вечара нібы вымірала. «Абгарадзілі, як стадыён у Чылі за Піначэтам. Толькі за гэты «канцлагер» яшчэ і плаціць трэба», – сумна жартавалі жыхары мястэчка. У фестывальнай краме прадавалі кашулькі з доўгімі рукавамі, затое не было там кепак і панамаў з банданамі. Госці фэсту ратаваліся ад спёкі на возеры, у лесе і каля піўных латкоў. Былі і аптымісты, якія радаваліся рэдкай магчымасці змяніць офісны загар на сапраўдны.Да хібаў арганізацыі, не звязаных са стыхіяй, смела можна аднесці бяздарных вядоўцаў. Склалася ўражанне, што лідэр Znicha Алесь Таболіч і рэпер Krou проста бліжэй за астатніх апынуліся каля мікрафона. Хлопцы блыталіся ў назвах польскіх гуртоў, шмат і няўцямна прамаўлялі са сцэны. Вердыкт ветэранаў «Басовішча» – трэба вяртаць Памідорава або Шалкевіча.Нашых было малаПершае, што кінулася ў вочы на 21-м «Басовішчы», да крыўднага малая колькасць гледачоў з Беларусі. Прыехалі тыя, хто меў візу ды не разлічваў на ласку арганізатараў. На фэсце неаднойчы даводзілася чуць размовы пра тое, што палякі не далі бясплатных візаў, каб беларусы не паехалі на дурніцу на Грунвальд. Арганізатары ж патлумачылі сітуацыю новымі правіламі выдачы дакументаў. У апошні момант яны здолелі аформіць візы для музыкаў. Тым не менш, беларусы былі гэтымі днямі ў Гарадку. Некаторыя прыехалі за тысячу кіламетраў з Расіі, каб на свае вочы пабачыць легендарны фэст.Сярод шчаслівых уладальнікаў візаў былі актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якія разгарнулі на «Басовішчы» свой намёт. На фэст яны прывезлі майкі з лагатыпам кампаніі і надпісам «Басовішча-2010». Іх можна было атрымаць бясплатна, набыўшы майку з афіцыйным лагатыпам фестывалю. Варта прызнаць, такі піяр-крок атрымаўся досыць удалым: майкі «ГП» размялі за гадзіну.Пераможная рэінкарнацыя «Глюкаў» і ганьба Open SpaceСёлетняе «Басовішча» ладзілася пад дэвізам «Musica Libertad». Упершыню Гарадок наведаў гурт «Ляпіс Трубяцкой», які стаў хэдлайнерам фэсту. У якасці зорак і гасцей на галоўным канцэрце выступалі «Троіца», «Гурзуф», «Адыс Абеба», Litvintroll, Re1ikt, Zatoczka ды польскія Rima і Lipali. Rima адчыніла фэст разам з групай дзяцей песняй «Я нарадзіўся тут».У 2010 годзе на фэсце адрадзілася конкурсная праграма. Удзельнікі конкурсу мелі заданне напісаць песню на словы Ларысы Геніюш. З пяці гуртоў-канкурсантаў магілёўцы Akute, былыя «Глюкі», справіліся з гэтай задачай найлепш, што і было адзначана журы.А вось мінчукі з Open Space, што выступалі ў рамках вольнай сцэны, зганьбіліся дурнаватымі жартамі з беларускай ды польскай мовы. Пры гэтым вакаліст гурту дэманстраваў сур’ёзныя прыкметы «зорнай» хваробы.«Парадачны бардак на мяжы»У адным з інтэрв'ю арганізатары выказвалі лёгкую заклапочанасць з нагоды прыезду на фэст гурту «Ляпіс Трубецкой». Маўляў, ведаем, якія перфомансы яны вырабляюць на сцэне. Міхалок таксама за словам у кішэню не палез: пагадзіўся выступіць, але пры гэтым ахарактарызаваў «Басовішча», як такі «парадачны бардак на мяжы».Але дарэмна перажывалі арганізатары – канцэрт «Ляпісаў» прайшоў на «ўра». Музыкі не стамляліся казаць «дзякуй», звярталіся да гледачоў «паважанае спадарства» ды выканалі ўсе свае беларускамоўныя хіты. «Belarus Freedom» магла б стаць гімнам сёлетняга фестывалю.Паназіраць за Міхалком і К прыйшлі ўдзельнікі «Тройцы», што выступалі наступнымі. Іван Кірчук выглядаў заклапочаным. Ягоныя трывогі былі недарэмнымі. Пасля звышэмацыйнага сэту «Ляпісаў» з вар'яцкімі скокамі каля сцэны публіцы спатрэбілася досыць часу, каб наладзіцца на медытатыўную хвалю этна-трыа. Але і «Троіца» ўзяла сваё, нягледзячы на хібы з гукам. Прыхільнікі гурту, якія не трапілі ў Польшчу, могуць пабачыць трыа ў Гродне 22 ліпеня. Гурт выступіць на сцэне лялечнага тэатру а 19-ай.Падсумоўваючы, можна сказаць, што фэст у Гарадку удаўся. Ён вытрымаў эксперыменты арганізатараў, спёку і невялікую змену музычнага фармату. Магчыма нехта абурыцца такім словам, але падаецца, што адсутнасць на сёлетнім «Басовішчы» «Крамы», «Палацу» ды «Н.Р.М.» не стала катастрофай. :B:N і «Гурзуф», Rima і Lipali, «Ляпіс Трубецкой» і «Троіца» ды іншыя годна глядзеліся на сцэне 21-га «Басовішча».

Сямён Печанко, nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение