"Басовішча 2010": старт ужо сёння!

16 ліпеня ў мястэчку Гарадок, што на Беласточчыне, пачнецца Фестываль музыкі Маладой Беларусі “Басовішча 2010”, адметны ў гэтым годзе незвычайным складам выступоўцаў. Адным з хедлайнераў фестывалю з’яўляецца беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкі".Пра тое, як сусветна вядомы калектыў з Беларусі трапіў на “Басовішча”, расказвае дырэктар гурта Яўген Калмыкоў:– Я звярнуўся да некаторых актыўных дзеячоў з TUT.by, націснуў і сказаў: "Ці не маглі б вы перадаць арганізатарам Басовішча, чаму гэта "Ляпіс Трубяцкі" ні разу не запрашалі. Я крыху схлусіў, бо нас запрашалі, але мы не маглі. Так бы мовіць, мы самі напрасіліся.Як запэўніваюць арганізатары, усё будзе згодна складзенай загадзя праграме, усе хедлайнеры фэсту абавязкова выйдуць на сцэну. І сярод такіх – знакаміты беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкі". Яго лідэр – Сяргей Міхалок – прызнаўся, што сёлета вельмі хацеў прыняць удзел у фэсце.Апошнія прыгатаванні да Фестывалю музыкі Маладой Беларусі "Басовішча 2010" заканчваюцца ў Гарадку, рыхтуецца тэхніка, музычныя гурты прыбываюць у Беласток.

Радыё Рацыя