16 ліпеня распачнецца "Басовішча"

16 ліпеня ў Гарадку на Беласточчыне пачнецца фестываль „Басовішча 2010” – у гэтым годзе ён адметны радыкальна адмененым наборам выступоўцаў.
Адным з хедлайнераў фестывалю з’яўляецца беларускі гурт „Ляпіс Трубяцкі”. Пра тое, як гэты вядомы беларускі калектыў патрапіў на „Басовішча”, у нашым эфіры расказаў прадзюсер гурта Яўген Калмыкоў.
Па яго словах, гурт сам дамогся запрашэння на фестываль, куды яго ў мінулым арганізатары раз запрашалі, але прыехаць тады не давялося. Яўген Калмыкоў, хоць сам размаўляе па-руску, але лічыць сябе беларусам, а гурт „Ляпіс Трубяцкі” – часткаю сучаснай беларускай культуры. Руская мова, лічыць Яўген Калмыкоў, не выдуманая для беларусаў мова, але частка беларускай рэальнасці і неад’емная частка жыцця беларускай сталіцы.
Пачуць праграму „Ляпіса Трубяцкога” можна будзе 17 ліпеня на фестывалі „Басовішча 2010” у Гарадку.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение