Кнігі з творамі Ларысы Геніюш павінны выйсці да 7 жніўня

Учора ў Мінску адбылося паседжанне арганізацыйнага камітэта па ўшанаванні памяці Ларысы Геніюш, створанага з нагоды 100-годдзя паэткі.Як паведаміў старшыня аргкамітэту Міхась Скобла, на паседжанні прысутнічала прадстаўніца выдавецтва, у якім павінны выйсці кнігі з творамі паэткі, падрыхтаваныя да юбілею.- Сёння на аргкамітэце прадстаўніца выдавецтва паведаміла, што да 7 жніўня, да вечарыны ў Зэльве, будуць усе кнігі выдадзены - і два тамы з творамі Ларысы Геніюш, і зборнік з рознымі матэрыяламі, прысвечанымі ёй.Міхась Скобла таксама паведаміў, што 27 ліпеня адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі Ларысы Геніюш у Ваўкавыску на доме, які раней належыў сям'і паэткі і стаяў на хутары Жлобаўцы. Пасля вайны гэты дом быў разабраны і перавезены ў Ваўкавыск.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение