Грунвальд вачыма дзяцей

У Мінску ў сядзібе партыі БНФ адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў, прысвечаных бітве пад Грунвальдам.Сярод палутара дзесяткаў работ – партрэты вялікага князя Вітаўта і ягонай дачкі Соф’і, мапы Вялікага княства Літоўскага тых часоў, а таксама дзіцячыя уяўленне самой Грунвальдскай бітвы.Распавядае арганізатар выставы мастак Мікола Купава:- Канечне, выстава не вялікая, але важная па сваёй тэматыцы. Важна тым, што дзеці гэтую дату ведаюць, што дзеці не абыходзяць яе. Бачым больш шырокі дыяпазон, бо тут і асобы, якія былі ў той час: дзяржаўныя дзеячы, архітэктурныя помнікі і, канечне, мапа, што дае ўяўленне дзе адбылася бітва. Па словах Міколы Купавы, выстава дзіцячых малюнкаў, прысвечаных бітве пад Грунвальдам, у памяшканні сядзібы Партыі БНФ працягне працу да 8 верасня.

Радыя Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение