Польскага дэпутата не пусцілі ў Беларусь

На польска-беларускім аўтамабільным памежнымі пераходзе “Кузьніца Беластоцкая - Брузгі” супрацоўнікі беларускай памежнай службы не ўпусцілі на тэрыторыю краіны дэпутата Сейма Польшчы Роберта Тышкевіча.

Як паведамляе карэспандэнт Польскага радыё з Менску, дэпутату было адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю Беларусі згодна з правіламі Жэнеўскай канвенцыі, гэта значыць у сувязі з тым, што яго прозвішча ўнесена ў спіс асобаў, непажаданых у краіне. Трое іншых дэпутатаў Сейма Польшчы, якія ехалі разам з Тышкевічам у Беларусь, змаглі перасячы мяжу. Генеральнае консульства Польшчы ў Горадні звярнулася да Міністэрства замежных справаў Беларусі растлумачыць інцыдэнт. Пакуль што знешнепалітычнае ведамства ў Мінску толькі падцвердзіла факт адмовы на ўездзе ў Беларусь Роберту Тышкевічу.

Дэпутаты Сейма Польшчы накіроўваліся ў Горадню па запрашэнню непрызнаванага мінскімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Арэхва.

polskieradio.pl