Абвешчаны літаратурны конкурс да 80-х угодкаў Караткевіча

Паводле старшыні Віцебскай філіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў Людмілы Сіманёнак, галоўных вызначальных умоваў усяго дзве: на конкурс прымаюцца творы памерам да 10 друкаваных старонак, і аўтару павінна быць менш за 35 гадоў.

Дасылаць літаратурныя працы можна на адрас nashkonkurs2010@gmail.com не пазней за 1 лістапада.

Творы празаікаў зусім не абавязкова мусяць належаць да жанру гістарычнай прозы, у галіне якой імя Уладзімера Караткевіча найбольш шырока вядома. І вершы маладых паэтаў таксама не мусяць быць наследаваннем ягонай паэтычнай традыцыі. Арганізатары кажуць, што гатовыя вітаць творцаў, якія пішуць на любыя тэмы, а пераможцаў чакае вандроўка па караткевіцкіх мясцінах — у Воршу, на малую радзіму пісменьніка.

Уладзімер Караткевіч нарадзіўся ў Воршы 26 лістапада 1930 году. Цяпер у будынку, дзе калісьці была радзільня, і дзе прыйшоў на свет знакаміты пісьменнік-зямляк, якраз і месціцца мемарыяльны музей Караткевіча.

"Радыё Свабода"