Доктар гістарычных навук Юрый Бохан прэзентаваў кнігу "Ваяры Грунвальдскай бітвы"

6 ліпеня ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі "Ваяры Грунвальдскай бітвы" доктара гістарычных навук Юрыя Бохана.

Кніга прысвечана найважнейшай падзеі двухсотгадовага супраціўлення беларускіх земляў агрэсіі крыжакоў — Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. У кнізе разглядаюцца перадгісторыя бітвы ад з'яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, ход баявых дзеянняў, расстаноўка сіл, ваенная арганізацыя праціўнікаў, іх колькасны склад, узбраенне, стратэгія, тактыка.

Юрый Бохан крыху расказаў журналістам пра гісторыю бітвы і пра тое , як нарадзілася ідэя стварэння кнігі. "Значэнне Грунвальдскай бітвы не толькі ў тым, што мы разбілі чарговага агрэсара, бо іх тады было шмат, а яна на самай справе азначала для сярэднявечных беларускіх земляў змяненне статусу дзяржавы", — адзначыў аўтар.

"БелаПАН"