З рэдкімі выданьнямі па гісторыі Горадні можна пазнаёміцца ў інтэрнэце

Публікацыю электронных варыянтаў рарытэтных кніг па гісторыі Горадні распачаў сайт, прысьвечаны праблемам захаваньня архітэктурнай спадчыны гораду — http://harodnia.com/.
Публікацыю электронных варыянтаў рарытэтных кніг па гісторыі Горадні распачаў сайт, прысьвечаны праблемам захаваньня архітэктурнай спадчыны гораду — http://harodnia.com/.
Ужо зараз на сайце можна пазнаёміцца з манаграфіяй Юзафа Ядкоўскага "Абарончая сьвятыня на Каложы ў Горадні ў сьвятле архіўных і археалягічных даследаваньняў, выкананых у 1935 годзе". Юзаф Ядкоўскі быў стваральнікам першага музэю ў Горадні і пачынальнікам археалягічнай справы ў горадзе. Тэкст кнігі адсканаваны з выданьня 1935 году студэнтамі гістфаку Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.Выкладваць новыя кнігі на сайт мяркуецца кожныя некалькі тыдняў. На чарзе — праца Зыгмунта Дурчэўскага пра раскопкі Гародні ў сярэдзіне — другой палове 1930-х гадоў, а таксама "Старажытнае Гродна" Мікалая Вароніна.