Беларускія музыкі ў Інтэрнэце

Сярод тых, у каго сайту няма, — N.R.M. Пасля таго, як некалькі гадоў таму сайт узламалі хакеры, музыкі вырашылі ім не займацца. Але ў Інтэрнэце дзейнічае фан-клуб гурту. Асобна існуе старонка Лявона Вольскага, на якой выкладзены яго сольны праект «Куплеты і прыпевы».

Найбольш сайтаў маюць «Песняры». Гэта з-за таго, што ансамбль пасля смерці Уладзіміра Мулявіна раскалоўся. Тады ўзніклі некалькі калектываў, якія прэтэндавалі на яго спадчыну. Але сёння толькі два з іх паўнавартасна існуюць: Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» і «Беларускія Песняры».

Чые сайты не абнаўляюцца

З 2007 года не дадаюцца навіны на сайты спявачак Вянеры і Гюнеш, гурту «Уліс» . Больш за паўгады не абнаўлялася старонка IQ48.

Хто прапануе пампаваць сваю музыку

Два альбомы «Praz żyćcio» і «Pradajem siabie» прапануе беларускі гурт з Польшчы Rima. «Ляпіс Трубяцкой» выклаў для пампоўкі альбомы «Капітал» і «Manifest», хаця ў Інтэрнэце без праблем можна знайсці і «Культпрасвет».

«Без Білета» дазваляе бясплатна спампаваць альбом «Красному диску солнца», а астатнія дыскі толькі прадаюцца.

«J:морс» прапануе толькі праслухаць свае песні on-line. Тое і на сайце Znich.

Усе песні выклалі для спампоўвання Naka, IQ48, «Сцяна», Аляксандр Памідораў.

Толькі асобныя кампазіцыі выставілі Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», «Сябры», «Палац», «БН», «Тройца», Zero-85.

Пётр Ялфімаў прапаноўвае паслухаць і спампаваць толькі свой першы альбом «Я хочу…».

Для аматараў беларускамоўнай эстрады 1990-х і пачатку 2000-х вялікай знаходкай стануць сайты Анажалікі Агурбаш, дзе можна спампаваць альбом «Беларусачка», і Ірыны Дарафеевай з яе «Рэдкім госцем», «Пульсам маіх хвілін».

Хто мае беларускамоўную версію сайта

Прынцып у асноўным такі: хто спявае па-беларуску, той і сайт мае беларускамоўны. «Сцяна» ў дадатак да беларускай і расійскай мае польскамоўную і ўкраінамоўную версіі.

Сайт Ірыны Дарафеевай мае беларускамоўную версію. Але навіна на ёй не змяняюцца ўжо некалькі гадоў. У астатніх музыкаў да раскай мовы ў асноўным дадаецца яшчэ і англійская.

Іншыя сайты беларускіх музыкаў

«Нейра Дзюбель»

Mauzer

Deadmarsh

Band-a

Re1ikt

«Дзецідзяцей»

Gods Tower

The toobes

Зміцер Вайцюшкевіч

«Стары Ольса»

Дзмітрый Калдун

Atlantica

Вольга Плотнікава

Вольга Барабаншчыкава

Кастусь Матушыч, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение