Знойдзены пашпарты і фотаздымкі Скірмунтаў

Краязнаўца з Пінска адшукаў пашпарты і фотаздымкі прадстаўнікоў Скірмунтаў, якія да гэтага часу лічыліся знішчанымі ў момант руйнавання радавых палацаў у вёсцы Моладава.

Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што мае таксама арыгінал дакумента Рамана Скірмунта, які ён накіроўваў у Варшаву для атрымання пашпартоў згодна якому прозвішча Скірмунт павінна пісацца праз два "тт", а таксама паказвае нам геаграфію куды пасля крывавых падзеяў 1939 года раз'ехаліся Скірмунты:

- Канечне, раскідала па ўсім свеце. Скірмунты, якія засталіся ў Польшчы доўгі час не маглі проста нават насіць свае прозвішча. Так Тэрэза Скірмунт да 80-х гадоў 20-га стагоддзя не мела прозвішча Скірмунт.

Усе дакументы, фотаздымкі і пашпарты Эдвард Злобін перадасць нашчадкам Рамана Скірмунта, якія ў хуткім часе наведаюць свае гістарычныя землі.

Ян Бязручка, "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение