Помнік Барысу Кіту прапануюць паставіць у Навагрудку

Па замове калекцыянера Анатоля Белага Уладзімір Меліхаў з сілуміну зрабіў гарэльеф вядомага беларуса. Усталяваць яго плануецца на трохметровым валуне ў Навагрудку. Але для гэтага трэба атрымаць дазвол ад уладаў.

Гарэльеф Барыса Кіта.

Сп. Белы звяртаўся ў Мінкультуры з просьбай знайсці месца для помніка. З міністэрства яго накіравалі ў Навагрудскі райвыканкам. Але адказу ад мясцовых чыноўнікаў няма. Ніякіх фінансавых укладанняў ад дзяржавы сп. Белы не просіць.

Пасля ігнаравання яго прапановы, калекцыянер звярнуўся па дапамогу да беларусаў Германіі. У выпадку, калі не атрымаецца ўсталяваць помнік Барысу Кіту ў Навагрудку, сп. Белы гатовы адкрыць яго ў Германіі. На яго думку, не так важна, дзе паўстане помнік, галоўнае, каб ён з’явіўся.

"Так беларусы змогуць пацвердзіць сваю прысутнасць у сусветнай прасторы".

"Наша Ніва"