Доля беларускай мовы на цэнтралізаваным тэставанні падрасла

Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове запісалася каля 67 тыс. чалавек. На расейскую мову — 105 тысяч. Летась пры амаль аднолькавай колькасці удзельнікаў тэставання беларускай перавагу аддало на 3 тысячы менш выпускнікоў сярэдніх школ.

У 2008 г. 82 тыс. выпускнікоў выявілі жаданне здаваць іспыт па беларускай мове. У 2009 — толькі 64 тысячы, што звязана з агульным памяншэннем колькасці ўдзельнікаў тэставання. Расейскую мову, адпаведна, выбралі тады 113 і 108 тысяч выпускнікоў.

Выбар мовы на тэставанні ў працэнтах (2008 — 42% беларуская і 58% расейская, 2009 — адпаведна 37% супраць 63%, 2010 — 39% супраць 61%).

"Наша Ніва"