Ратыфікацыя Мытнага кодэкса адкладаецца

Ратыфікацыя Палатай прадстаўнікоў Мытнага кодэкса Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі зноў адкладзена. Як паведамілі ў прэс‑службе ніжняй палаты парламента, гэтае пытанне не ўнесена ў парадак пасяджэння Палаты прадстаўнікоў, якое праходзіць 14 чэрвеня ў другой палове дня.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дакумент планавалася ратыфікаваць яшчэ 10 чэрвеня, аднак яго разгляд быў перанесены ў сувязі з рабочай паездкай прэзідэнта Беларусі ў Расію.

Сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядзведзевым і Уладзімірам Пуціным адбыліся 11 чэрвеня. Адкрываючы перамовы, прэзідэнт Расіі прапанаваў свайму калегу «сканцэнтравацца на двухбаковых адносінах». «Я маю на ўвазе нашы інтэграцыйныя памкненні: наша жаданне стварыць Мытны саюз, а ў далейшым — Адзіную эканамічную прастору», — сказаў Мядзведзеў.

Падрабязнасці перамоў у Маскве невядомыя — пра іх не паведамляюць ні беларускія, ні расійскія крыніцы. Паводле меркавання аналітыкаў, паездка Лукашэнкі была няўдалай, і ў сувязі з гэтым Мінск зноў адклаў ратыфікацыю Мытнага кодэкса.

Між іншым, праца беларускага парламента набліжаецца да завяршэння. Згодна з графікам працы Палаты прадстаўнікоў, акрамя сённяшняга дня парламент, пры неабходнасці, можа сабрацца на пленарнае пасяджэнне яшчэ 23 чэрвеня. Апошняе пасяджэнне гэтай сесіі і яе закрыццё запланаваны на 30 чэрвеня.

Парламент Расіі ратыфікаваў Мытны кодэкс у канцы мая, Казахстана — 10 чэрвеня.

Нагадаем, 28 мая ў Санкт‑Пецярбургу прэм`ер‑міністры Расіі і Казахстана дамовіліся аб увядзенні Мытнага кодэкса Мытнага саюза на двухбаковай аснове, бо беларускі прэм`ер на сустрэчу не прыбыў. Дакумент адкрыты для падпісання Беларуссю.

Мінск звязвае свой удзел у Мытным саюзе з адменай абмежавальных мер на пастаўкі расійскай нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Пры гэтым беларускі бок адзначае, што ў дачыненні да Казахстана такія меры не ўводзіліся.

Сяргей каралевіч, "БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение