Віцебская тэлекампанія здыме фільм пра Шагала

Паводле плянаў недзяржаўнай тэлекампаніі "Скіф" фільм будзе шматсэрыйным. Працоўная назва "Хрышчаны агнём", бо мастак 7 ліпеня 1887 году нарадзіўся падчас вялікага гарадзкога пажару.

Кастынг на галоўныя ролі ўжо прайшоў: актораў выбіралі сярод супрацоўнікаў кампаніі і ў Віцебскім акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. Да ўдзелу ў масавых сцэнах стваральнікі фільма мяркуюць запрашаць гараджанаў.Здымкі фільму мяркуюць распачаць ужо гэтым летам.

"Радыё Свабода"