У геаграфічных назвах узаконяць "двуязычые"

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект "Аб назвах геаграфічных аб'ектаў". У выпадку канчатковага ўхваленьня дакумэнта назвы адміністратыўна-тэрытарыяльным адзінкам і населеным пунктам будуць давацца адразу на двух дзяржаўных мовах – каб не было рознагалосься падчас перакладу.

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасьці Георгій Кузьняцоў. Ён запэўніў, што без згоды насельніцтва ніякіх перайменаваньняў ня будзе. Як сказаў чыноўнік, перадусім нормы тычацца наданьню назваў альбо новым аб'ектам, альбо тым, якія дагэтуль былі безыменнымі. На меркаваньне Кузьняцова, неабходнасьць такога закону для Беларусі даўно насьпела і цяпер у гэтым пытаньні "будзе наведзены поўны парадак". Дагэтуль прыярытэт у назовах аддаваўся расейскамоўнай вэрсіі.