Беларускія хостынг-правайдэры звярнуліся ў Мінсувязі і ААЦ па пытаннях прымянення ўказа прэзідэнта № 60 і пастановы Саўміна № 644

Беларускія хостынг-правайдэры 8 чэрвеня накіравалі калектыўны зварот у Мінсувязі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) па пытаннях прымянення ўказа № 60 ад 1 лютага "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет".

Беларускія хостынг-правайдэры 8 чэрвеня накіравалі калектыўны зварот у Мінсувязі і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) па пытаннях прымянення ўказа № 60 ад 1 лютага "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет" і пастановы Саўміна № 644 ад 29 красавіка "Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп`ютэрнай сеткі інтэрнет".

У звароце прапануецца "панізіць цэны на знешні трафік да сярэднееўрапейскіх і адмяніць патрабаванне да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь) размяшчаць свае інфармацыйныя рэсурсы толькі на абсталяванні, якое фізічна знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". "Галоўная прычына, па якой частка сайтаў, якія належаць рэзідэнтам РБ, па-ранейшаму знаходзіцца на абсталяванні, якое фізічна размешчана за межамі РБ, з`яўляецца значна больш высокі кошт замежнага трафіку ў РБ у параўнанні з краінамі заходняй Еўропы", — адзначаюць правайдэры. Уведзеныя тэрытарыяльныя абмежаванні на размяшчэнне сайтаў "прывядуць да немагчымасці выкарыстання многіх з самых новых інтэрнет-тэхналогій, што, у сваю чаргу, негатыўна адаб`ецца на якасці паслуг, якія аказваюцца беларускімі хостынг-правайдэрамі". Гэта "напрамую супярэчыць асноўным мэтам указа № 60 — павышэнне якасці інтэрнет-паслуг". Аўтары звароту прапануюць "у якасці першачарговай меры" дазволіць беларускім хостынг-правайдэрам абслугоўваць фізічных асоб (рэзідэнтаў РБ) на абсталяванні, якое фізічна знаходзіцца за мяжой. Правайдэры лічаць мэтазгодным замяніць рэгістрацыю сайтаў "абавязкам хостынг-правайдэраў валодаць усёй інфармацыяй, якая згадана ў пастанове Савета міністраў № 644". "Усю тую інфармацыю пра сайт, якую хостынг-правайдэры павінны будуць падаваць пры рэгістрацыі сайтаў, якія кантралююць органы нашай краіны і так могуць атрымаць па першым патрабаванні і, як правіла, у дзень звароту. Але тады чым апраўданы тыя каласальныя працоўныя затраты, якія будуць несці ўсе ўдзельнікі гэтага працэсу? Хостынг-правайдэры павялічаць свае вытворчыя затраты на збор, рэгістрацыю і пастаянную актуалізацыю звестак пра сайты. Дзяржава таксама будзе несці дадатковыя расходы. А такім чынам, эфектыўнасць эканомікі ў гэтым сектары будзе падаць", — указваецца ў звароце. "Зусім відавочна, што рэгіструючая арганізацыя — БелГІЭ — цяпер не мае магчымасці зарэгістраваць у кароткі тэрмін усе беларускія сайты, а гэта не менш як 30000 шт. Пацверджаннем таму з`яўляецца адсутнасць па стане на 3 чэрвеня 2010 г. праграмнага забеспячэння для патокавай рэгістрацыі сайтаў, неабходнага для буйных хостынг-правайдэраў. Прапанаваны БелГІЭ веб-інтэрфейс па ручным уводзе даных з-за вельмі нізкай прадукцыйнасці не дазваляе да ўстаноўленага тэрміну зарэгістраваць усе наяўныя на абслугоўванні сайты", — пішуць правайдэры. "Калі ўсё ж існуюць скрытыя і вельмі важныя прычыны для рэгістрацыі сайтаў", аўтары прапануюць "дазволіць хостынг-правайдэрам аказваць кліентам паслугі хостынгу для размяшчэння сайта да яго рэгістрацыі з абавязацельствам падаць звесткі ў рэгіструючую арганізацыю пра гэты сайт на працягу месяца з моманту пачатку аказання паслугі". "Цяпер рэгіструючая арганізацыя мае права 15 дзён разглядаць заяўку на рэгістрацыю і яшчэ мае пяць дзён на адказ, — адзначаецца ў звароце. — Пераважная большасць хостынг-правайдэраў у свеце аказваюць кліентам паслугі хостынгу ў дзень (а часцей у момант) звароту. Чаканне паслугі на працягу 20 дзён значна пагоршыць якасць сэрвісу ў параўнанні з цяперашнім станам спраў у беларускіх хостынг-правайдэраў... Айчынныя хостынг-правайдэры зноў штучна аказваюцца ў неканкурэнтаздольным становішчы адносна сваіх заходніх калег". Аўтары прапануюць таксама "адмяніць шэраг палёў у форме рэгістрацыі" і перанесці тэрмін рэгістрацыі сайтаў з 1 ліпеня на 1 кастрычніка. У звароце адзначаецца, што яно складзена па прапанове прадстаўнікоў Мінсувязі, што прагучала 2 чэрвеня на канферэнцыі "Байнет 2.4". Правайдэры лічаць, што пералічаныя меры дазволяць дасягнуць мэты, абвешчаныя ва ўказе № 60, і "пазбегнуць тых негатыўных для галіны хостынг-паслуг наступстваў, якія могуць узнікнуць пры дзейнай цяпер трактоўцы парадку прымянення ўказа № 60". Зварот падпісаны хостынг-правайдэрамі, якія "сукупна абслугоўваюць больш як 80% усіх беларускіх сайтаў".

Дзмітрый Уласаў, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение