У 2011-м газ для Беларусі можа каштаваць 250 даляраў

"Газпром" гатовы заключыць з "Белтрансгазам" дамову пра пастаўку ў Беларусь газу ў памеры ня болей за 22,5 мільярдаў кубамэтраў на агульную суму 5,625 мільярды даляраў ЗША.

Такім чынам, сярэдняя цана газу для Беларусі ў 2011 годзе можа скласьці $ 250 за тысячу кубамэтраў, піша Інтэрфакс.Верагодная цана газу ў 250 даляраў за тысячу кубічных мэтраў прагучала на штогадовым сходзе акцыянэраў "Газпрому".Гэта на 35-39% болей сярэднегадавога кошту ў 2010 годзе ($ 180-185 за 1 тыс. кабамэтраў). А таксама на 67% больш за цаны, паводле якой Белтрансгаз фактычна аплачвае газ сёлета.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение