12 чэрвеня на АНТ — "Акупацыя. Містэрыі" А. Кудзіненкі

У суботу, 12 чэрвеня, на тэлеканале АНТ — паказ мастацкага фільма “Акупацыя. Містэрыі” Андрэя Кудзіненкі.

Пачатак у 14:15.

Паказ фільма адбудзецца ў рамках цыкла “Кіламетры вайны”, дзе перад дэманстрацыяй той ці іншай стужкі распавядаецца пра гісторыю стварэння фільма. Назва перадачы, што будзе папярэднічаць “Містэрыям”, “Смелым — не баліць”. (яе пачатак у 13:45).

Фільм Андрэя Кудзіненкі быў зняты ў 2003 годзе. але цягам шасці гадоў быў забаронены да прагляду ў краіне. Нібыта з прычыны негатыўнага паказу савецкай партызанкі.

Праўда, хто хацеў, паглядзеў фільм на пірацкіх дысках.

У пачатку гэтага года забарона на дэманстрацыю фільма ў Беларусі была знята, фільм нават дэманстраваўся ў кінатэатры “Піянер”. Цяпер чарга дайшла і да афіцыйных каналаў.

“Наша Ніва”