Акадэмія Навук: маладым навукоўцам заробак у 2 тыс. даляраў не патрэбны

Галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык лічыць, што "праблема "уцечкі мазгоў" у Беларусі сёння не актуальная".

Пра гэта ён заявіў, выступаючы 28 мая ў Менску на адкрыцці рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Перспектывы развіцця рэспубліканскай сістэмы навукова-даследчай работы студэнтаў", піша, БелаПАН.

"Калі раней мы маглі з'ехаць папрацаваць за 1-2 тыс. долараў, то сёння маладыя людзі не паедуць за такія грошы, а будуць ўладкоўваць сваё жыцьцё тут", - сказаў ён. Гаворачы аб заработнай плаце ў навуцы, Чыжык паведаміў, што ў канцы 2009 года ў сярэднім яна склала каля 1 млн. 400 тыс. рублёў (каля 470 даляраў ЗША). Стыпендыя аспіранта, па яго словах, сёння складае больш за 600 тыс. рублёў (200 даляраў ЗША). "Мы лічым, што гэта крыху, недастаткова для спецыялістаў высокага ўзроўню", - дадаў ён.

Па словах Чыжыка, з-за сітуацыі, якая склалася ў 1990-х гадах, у НАН "практычна адсутнічаюць спецыялісты 35-40 гадоў, паколькі яны альбо сышлі ў камерцыю, альбо з’ехалі за мяжу". Як паведаміў Чыжык, "навуковыя інстытуты НАН, безумоўна, адчуваюць кадравы голад на фоне старэння спецыялістаў". Разам з тым, колькасць маладых вучоных да 29 гадоў складае больш за 20% супрацоўнікаў акадэміі.

"Хартыя'97"