Ня будзе хуткага перайменаваньня станцыі мэтро „Плошча Леніна”

Ня будзе хуткага перайменаваньня станцыі мэтро „Плошча Леніна” на „Плошчу незалежнасьці”. Таксама адкладваецца на неакрэсьлены час наданьне некаторым вуліцам сталіцы гістарычных назваў. Прычына – зьмена складу Менгарвыканаму.

Рашэньне аб перайменаваньні некаторых менскіх вуліц было прынята на паседжаньні адмысловай камісіі Менгарвыканкаму 15 сакавіка. Між іншым, павінны былі зьявіцца вуліцы Бэрнардынская, Пятніцкая, Койданаўская, Траецкая ўзьбярэжная.

Прапановы былі зьмешчаныя ў прэсе. Пазьней цягам двух тыдняў можна было прыслаць заўвагі, прапановы ці пратэсты. З улікам грамадзкай думкі дэпутаты гарадзкога савету павінны былі прыняць канчатковае рашэньне аб перайменаваньні вуліц. Аднак у гэтым часе закончыўся чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Менгарсавету 25 скліканьня.

Цяпер рашэньне павінен будзе прыняць Савет дэпутатаў 26-скліканьня.

"Польскае радыё для замежжа"