Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Жан-Эрык Хольцапфель заклікаў беларусаў "не забывацца на родную мову"

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Жан-Эрык Хольцапфель у сваёй прамове ў рамках святкавання Дня славянскай пісьменнасці і культуры 24 мая ў Мінску заклікаў "не забывацца на родную мову, яна дае жыццё".

Хольцапфель зазначыў, што Еўрасаюз "песціць і шануе" сваю культурную разнастайнасць і мовы, гэта значыць добра разумее намаганні беларусаў у гэтай сферы. "Я з вялікай цікавасцю сачу за вашымі намаганнямі па развіцці беларускай мовы, мовы народа, які жыве ў сэрцы еўрапейскага кантынента", — сказаў дыпламат. Паводле слоў кіраўніка прадстаўніцтва ЕС, мова — адзін з найбольш значных элементаў культурнай самабытнасці. Хольцапфель падкрэсліў, што Еўрасаюз заўсёды лічыў моўную разнастайнасць "сваім вялікім багаццем", ён актыўна падтрымлівае свабоду грамадзян гаварыць і пісаць на сваёй роднай мове, заахвочвае вывучаць мовы і садзейнічае моўнай разнастайнасці ў грамадстве. У Нацыянальным гістарычным музеі падчас святкавання былі ўзнагароджаны пераможцы нацыянальнай беларускай дыктоўкі 2009 года. Ім была ўручана імянная Біблія на беларускай мове ў перакладзе Васіля Сёмухі. Беларуская дыктоўка ў гэтым годзе прайшла ў эстафетнай форме. У ёй узялі ўдзел паслы Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Славакіі, Польшчы, Чэхіі і Ізраіля, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны, прадстаўнікі недзяржаўных СМІ, а таксама перакладчыкі. Тэкст прадмовы Францішка Багушэвіча да "Дудкі беларускай" па чарзе, па адным сказе, удзельнікі дыктавалі адзін аднаму і пісалі. Дыктоўку пачаў Шчасны, які зазначыў, што Беларусь далучылася да дамоў ЮНЕСКА, якія падтрымліваюць моўную разнастайнасць. Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў падкрэсліў, што ў спрэчцы, якім алфавітам трэба карыстацца беларусам, трэба зважаць, што першая кніга, Біблія, на беларускай мове была надрукавана на кірыліцы. Свята было наладжана прадстаўніцтвам ЕС ў Беларусі, інфармацыйнай кампаніяй БелаПАН, ГА "Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі", а таксама пасольствам Балгарыі.

Марына Рахлей, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение