У Беларусі распрацоўваецца законапраект аб суайчыньніках

Міжведамасная рабочая група распрацоўвае законапраект "Аб суайчыньніках, якія жывуць за мяжой". Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Марыя Бірукова.

Паводле БелаПАН, Бірукова сказала, што канцэпцыя законапраекту была распрацавана ў 2006 годзе і ўхвалена Аляксандрам Лукашэнкам, аднак затым праца над законапраектам была адкладзена. Цяпер гэтая дзейнасьць адноўлена, працуе міжведамасная група, у якую ўваходзяць і парлямэнтарыі.Бірукова паведаміла, што існуюць два праекты дакумэнту — распрацаваныя МЗС Беларусі і грамадзкім аб'яднаньнем "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына".Паводле меркаваньня дэпутаткі, за аснову неабходна ўзяць праект МЗС. Бірукова лічыць, што некаторыя палажэньні праекту "ЗБС "Бацькаўшчына" "некарэктныя". У прыватнасьці гэта тычыцца палажэньня аб тым, што дыскрымінацыя беларускіх грамадзян у якой-небудзь краіне можа выклікаць перагляд дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў адносінах да гэтай краіны.Разам з тым Бірукова паведаміла, што асобныя палажэньні праекту "ЗБС "Бацькаўшчына" будуць улічаны.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение