У Магілёве пачалі беларусізаваць прыпынкі гарадзкога транспарту

У Магілёве на прыпынках гарадзкога транспарту пачалі зьяўляцца шыльды на беларускай мове.Адну з іх зьмясьцілі на прыпынку вуліцы Якубоўскага – гэта на выезьдзе з Магілёва ў менскім напрамку.

У Магілёве на прыпынках гарадзкога транспарту пачалі зьяўляцца шыльды на беларускай мове. Адну з іх зьмясьцілі на прыпынку вуліцы Якубоўскага – гэта на выезьдзе з Магілёва ў менскім напрамку.

Колькі ўсяго ў абласным цэнтры беларусізавалі прыпынкаў высьветліць пакуль не ўдалося. Вядома аднак, што бальшыня шыльдаў застаецца расейскамоўнымі.

Пры канцы сакавіка “Свабода” зьмясьціла крытычную заметку на конт зьнікненьне беларускамоўных шыльдаў з прыпынкаў транспарту ў Магілёве. У аддзеле транспарту й сувязі гарвыканкаму паабяцалі разабрацца з такой сытуацыяй. Раней, як прызнаў супрацоўнік аддзелу, падобнага роду заўвагаў не было.Шыльды на беларускай мове пачалі мяняць на расейскамоўныя па ўсталяваньні новых прыпынкаў.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение