Сёлета з’явіцца вялікі беларуска-нямецкі слоўнік

Праца над ім ужо завяршаецца. А выхад запланаваны на восень.

Выдавец Зміцер Колас кажа, што ў слоўніку будзе каля 70 тысяч слоў і словазлучэнняў. Дакладную лічбу прывесці пакуль цяжка, бо няма канчатковай рэдакцыі выдання. Уклаў яго Мікалай Кур’янка. Лінгвіст працаваў і над нямецка-беларускім слоўнікам, які пабачыў свет чатыры гады таму.

"Наша Ніва"